Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Лаўрэнцій, дыякан і мучанік
Святы Лаўрэнцій, дыякан і мучанікПаводле падання, Лаўрэнцій паходзіў з Іспаніі. Ён быў дыяканам і служыў пры св. Папе Сіксце ІІ, з якім яго звязвалі блізкія сяброўскія адносіны. 6 жніўня 258 г. падчас пераследу цэзара Валяр’яна Папу і чацвярых яго дыяканаў, у тым ліку і Лаўрэнція, арыштавалі падчас набажэнства ў рымскіх катакомбах Калікста. Папу ў той жа дзень адсеклі галаву (успамін св. Сікста ІІ, папы і мучаніка, адзначаецца 7 жніўня), а праз чатыры дні мучаніцкую смерць прыняў таксама і Лаўрэнцій: ён быў зажыва засмажаны.

Перад смерцю цэзар патрабаваў у яго выдаць багацці хрысціянаў, на што святы, паказваючы на жабракоў, сказаў: «Вось сапраўднае багацце Касцёла!» Цела святога Лаўрэнція спачывае ў базыліцы, што носіць яго імя і з’яўляецца адным з найважнейшых касцёлаў Рыма, а галава святога — адна з найкаштоўнейшых рэліквій хрысціянства — захоўваецца ў Ватыкане. Святога Лаўрэнція заўсёды ўшаноўвалі і на Захадзе, і на Усходзе, а ў Рыме ён займае трэцяе месца пасля святых апосталаў Пятра і Паўла ў іерархіі культу. Святы лічыцца апекуном пажарных, яго заступніцтва просяць пры хваробах скуры, а таксама ад пажараў і мукаў чысца.

Успамін: 10 жніўня
Адноўлена 15.07.2009 17:24
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.