Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Ігнацый з Антыёхіі, біскуп і мучанік

Святы Ігнацы з Антыёхіі, біскуп і мучанікІгнацый — адзін з першых сведкаў Хрыста. Яго называлі Тэофорос — з грэцк. «той, хто нясе Бога», або «несены Богам», звязваючы гэта з тым, што св. Ігнацый быў тым дзіцем, якога Хрыстус, узяўшы на рукі, паставіў перад вучнямі са словамі: «Хто прыме адно з такіх дзяцей у імя Маё, той Мяне прымае» (гл. Мк 9, 36–37). Св. Ігнацый быў вучнем св. Яна Багаслова і на працягу сарака гадоў з’яўляўся біскупам Антыёхіі, у той час значнага горада ў Малой Азіі на тэрыторыі сучаснай Турцыі.

Пры цэзары Траяне Ігнацый быў асуджаны на смерць і разам з іншымі хрысціянамі высланы ў Рым. Падчас гэтага цяжкага падарожжа ён напісаў сем «святых лістоў», у якіх звяртаўся да хрысціянскіх супольнасцяў у розных гарадах. Менавіта ў гэтых лістах упершыню з’яўляецца паняцце «Каталіцкі Касцёл». Ён таксама пісаў сваім братам у веры, што жадае прыняць мучаніцкую смерць, бо перапоўнены палымянай любоўю да Хрыста, без якога ён — нішто. У сталіцы імперыі на арэне Калізея Ігнацый быў аддадзены на разарванне дзікім звярам. Мужна прымаючы смерць, стары біскуп сказаў: «Я — пшаніца Хрыстовая, таму павінен быць змолатым зубамі дзікіх звяроў, каб стаць сапраўдным хлебам».

Успамін: 17 кастрычніка

Адноўлена 15.07.2009 17:28
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.