Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святая Альжбета Венгерская, законніца
Святая Альжбета Венгерская, законніцаНарадзілася каля 1293 г. у сучасным Будапешце і была дачкою венгерскага караля Андрэя ІІІ. Бацькі жадалі, каб Альжбета выйшла замуж за Вацлава Чэшскага, аднак яна не пажадала заключыць гэтага дынастычнага шлюбу, уцякла з каралеўскага двара і каля 1310 г. уступіла ў кляштар дамініканак у Швейцарыі.

Альжбета гераічна пераносіла шматлікія цярпенні і таму яшчэ пры жыцці здабыла сабе славу святой. Памерла яна 6 мая 1338 г. і была пахаваная каля галоўнага алтара касцёла ў сваім кляштары. Са смерцю Альжбеты скончылася дынастыя святога Стэфана І Венгерскага.

Успамін: 17 лістапада
Адноўлена 15.07.2009 17:29
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.