Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Сільвэстр І, папа
Святы Сільвэстр І, папаРымлянін Сільвэстр, які ў 284 г. прыняў святарскае пасвячэнне, быў выбраны Папам 31 студзеня 314 г. Яго пантыфікат прыпаў на час панавання цэзара Канстанціна, які ў 313 г. Міланскім эдыктам даў хрысціянам роўныя правы з прадстаўнікамі іншых рэлігій. Калі верыць паданню, Сільвэстр ачысціў Канстанціна ад праказы, навярнуў яго і ахрысціў. Удзячны імператар падараваў за гэта Папу Рым, Італію і нават увесь Захад: т. зв. «дар Канстанціна».

Папа Сільвэстр засяродзіў сваю ўвагу на барацьбе з распаўсюджанымі ў той час ерасямі, галоўнай з якіх было арыянства, і на Нікейскім Саборы ў 325 г. дактрына Арыя адносна Святой Тройцы была канчаткова адкінута Касцёлам. Сільвэстр памёр 31 снежня 335 г. У св. Сільвэстра просяць благаслаўлення на шчаслівы новы год. Ён таксама лічыцца апекуном добрага жніва і хатняй жывёлы.

Успамін: 31 снежня
Адноўлена 15.07.2009 17:30
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.