Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Томас Бэкет, біскуп і мучанік
Святы Томас Бэкет, біскуп і мучанікНарадзіўся ў Лондане ў 1118 г., атрымаў цудоўную адукацыю. Кароль Англіі Генрых ІІ, які лічыў Томаса сваім сябрам, прызначыў яго лордам-канцлерам і асабістым дарадчыкам. Аднак, стаўшы арцыбіскупам Кэнтэрберыйскім, Томас Бэкет пачаў весці вельмі аскетычнае жыццё і цалкам прысвяціў сябе біскупскаму служэнню. Адстойваючы незалежнасць Касцёла ад свецкіх уладаў, ён увайшоў у канфлікт з Генрыхам ІІ і 29 снежня 1170 г. быў забіты людзьмі караля каля алтара катэдры ў Кэнтэрберы.

Менш чым праз тры гады пасля смерці Томас Бэкет быў кананізаваны, а Генрых ІІ публічна пакаяўся каля яго грабніцы. Да месца пахавання святога прыходзілі пілігрымы з усёй Англіі. У XVI ст. Генрых VIII, які аддзяліў Касцёл у Англіі ад Каталіцкага Касцёла, загадаў знішчыць рэліквіі святога Томаса Бэкета, каб сцерці нават памяць пра яго.

Успамін: 29 снежня
Адноўлена 15.07.2009 17:30
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.