Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Пётр Канізій, святар і доктар Касцёла

Святы Пётр Канізій, святар і доктар КасцёлаНарадзіўся 8 мая 1521 г. у Галандыі. Насуперак волі бацькоў пачаў вывучаць тэалогію, уступіў у ордэн езуітаў і стаў святаром. Пётр Канізій працаваў і прапаведваў на тэрыторыі Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі, Чэхіі, Венгрыі і на Сіцыліі. Ён на працягу 13 гадоў кіраваў нямецкай правінцыяй ордэна езуітаў і значна паспрыяў адраджэнню каталіцкай веры ў Германіі пасля перыяду рэфармацыі.

Падчас Трыдэнцкага Сабору (1545 – 1563 гг.) Пётр быў папскім тэолагам. Ён тройчы адмаўляўся стаць біскупам і ў той жа час браў удзел у прыняцці найбольш важных рашэнняў у кіраванні Касцёлам. Сярод шматлікіх кніг, ім напісаных, найбольш папулярным стаў «Катэхізіс» для дзяцей, вучняў і студэнтаў, які яшчэ пры жыцці аўтара быў перакладзены на дванаццаць моваў і меў больш за дзвесце выданняў. Апошнім месцам працы Пятра Канізія стаў Фрыбург (Швейцарыя), дзе ён заснаваў езуіцкі калегіум св. Міхала і дзе памёр 21 снежня 1597 г.

Успамін: 21 снежня

Адноўлена 15.07.2009 17:30
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.