Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Гілярый, біскуп і доктар Касцёла
Святы Гілярый, біскуп і доктар КасцёлаГілярый нарадзіўся каля 315 г. у Пуацье (Францыя) у сям’і патрыцыяў-паганаў. Вывучаў філасофію і рыторыку. Маючы каля 30 гадоў ахрысціўся і прысвяціў сваё жыццё служэнню Касцёлу. У 350 г. быў выбраны біскупам Пуацье, магчыма, першым у гісторыі. Змагаючыся з арыянствам, сутыкнуўся з вялікімі цяжкасцямі і, фальшыва абвінавачаны нядобразычліўцамі, быў высланы на выгнанне, дзе правёў 5 гадоў. Пасля вяртання ўстанавіў больш блізкія адносіны з духавенствам, што паспрыяла з’яўленню першых законных супольнасцяў у Галіі.

Гілярый імкнуўся ўзгадніць тэалагічныя пастулаты Усходу з тэалогіяй Захаду і напісаў шмат працаў, найбольш вядомая з якіх — пісанне пра Святую Тройцу. Ён таксама лічыцца першым складальнікам рэлігійных гімнаў у лацінскім Касцёле. Гілярый памёр у 367 г. у Пуацье і быў там пахаваны. Ён застаўся ў памяці нашчадкаў як вялікі абаронца і настаўнік Касцёла, а таксама з’яўляецца адным з найбольш папулярных святых у Францыі. Святы Гілярый лічыцца апекуном хваравітых дзяцей; яго дапамогі просяць пры змяіных укусах.

Успамін: 13 студзеня
Адноўлена 15.07.2009 17:32
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.