Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Cвятая Францішка Рымская, законніца

Cвятая Францішка Рымская, законніцаФранцішка нарадзілася ў 1384 г. у Рыме ў арыстакратычнай сям’і. Выйшаўшы замуж, яна нарадзіла шасцёра дзяцей. Яна заснавала ў Рыме жаночую манаскую супольнасць бэнэдыктынак-аблатак і пасля смерці мужа была выбрана абатысай кляштара. Да яе прыходзілі ўсе, каму была патрэбная дапамога або парада, а таксама хворыя.

Пэўны час яна нават даглядала ў сваім доме хворых на чуму. Францішка здзяйсняла шмат учынкаў міласэрнасці, а таксама часта перажывала містычны экстаз, падчас якога мела духоўны кантакт са сваім Анёлам Ахоўнікам. Яна памерла 9 сакавіка 1440 г. у Рыме. Яе цела спачывае ў спецыяльным рэлікварыі, які знаходзіцца ў рымскім касцёле, асвечаным у яе гонар. Святая Францішка Рымская лічыцца апякункаю жанчынаў.

Успамін: 9 сакавіка

Адноўлена 15.07.2009 17:33
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.