Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Вінцэнт Фэрэр, святар
Святы Вінцэнт Фэрэр, святарНарадзіўся каля 1350 г. у Валенсіі (Іспанія) і ў 17 гадоў уступіў у ордэн дамініканцаў. Стаўшы святаром, займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. Шырокую вядомасць прынеслі Вінцэнту бліскучыя пакаянныя казанні. З 1400 г. ён на працягу 10 гадоў ездзіў на асле па ўсёй Францыі, Ламбардыі і французскай Швейцарыі.

Ён нястомна прапаведваў і вёў вельмі аскетычны лад жыцця, хоць некаторыя яго погляды і выказванні былі не бясспрэчнымі. Памёр 5 красавіка 1419 г. падчас прапаведніцкага падарожжа ў Нармандыю і Брэтань. Святы Вінцэнт Фэрэр лічыцца апекуном страхароў і лясных работнікаў. Яго дапамогі просяць пры галаўным болю і ўсіх хваробах.|

Успамін: 5 красавіка
Адноўлена 15.07.2009 17:33
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.