Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Эфрэм, дыякан і доктар Касцёла
Святы Эфрэм, дыякан і доктар КасцёлаНарадзіўся каля 396 г. на тэрыторыі сучаснай Турцыі. Напачатку Эфрэм узначальваў хрысціянскую супольнасць у сваім родным горадзе і лічыўся аўтарытэтным дарадчыкам. Пасля нападу персаў перабраўся ў Эдэсу, дзе хутка стаў прызнаным настаўнікам тэалогіі і дзе да яго таксама звярталіся па парады. Найбольшую славу Эфрэму прынеслі яго каментары да Святога Пісання, а таксама гімны, якія ён складаў.

Калі ў тых мясцінах здарыўся моцны голад, ён арганізаваў дапамогу і апекаваўся хворымі. Да канца жыцця Эфрэм жыў у сваёй манаскай кельі ў Эдэсе, дзе і памёр 9 чэрвеня 373 г. Яго лічылі святым ужо пры жыцці, а Папа Бэнэдыкт XV абвясціў святога Эфрэма Сірына доктарам Касцёла. Святы Эфрэм лічыцца адным з найбольшых паэтаў сірыйскага Касцёла, і яго называюць «Божаю арфай».

Успамін: 9 чэрвеня
Адноўлена 15.07.2009 17:34
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.