Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святая Моніка
Святая МонікаМоніка, маці святога Аўгустына Гіпонскага, нарадзілася ў 331 г. у Тагасце (Алжыр). Яна ў маладым узросце выйшла замуж і навярнула свайго мужа-язычніка ў хрысціянства. У іх было трое дзяцей, якіх Моніка выхоўвала ў хрысціянскай веры. Яна вельмі перажывала за свайго сына Аўгустына, калі бачыла, як ён падчас вучобы ў Карфагене пачаў аддаляцца ад Хрыста і не рэагаваў на просьбы маці прыняць хрост.

Аднак Моніка не пакідала надзеі і, паўсюль следуючы за сынам, увесь час малілася за яго, пакуль у 387 г. Аўгустын не быў навернуты святым Амброзіем у сапраўдную веру і ахрышчаны. Моніка памерла ў Остыі (Італія) у кастрычніку 387 г. Яе ўспамін Касцёл адзначае за дзень да ўспаміну святога Аўгустына. Святая Моніка з’яўляецца апякункаю жанчын і хрысціянскіх маці, якія праз яе заступніцтва просяць збаўлення душаў сваіх дзяцей.

Успамін: 27 жніўня
Адноўлена 15.07.2009 17:35
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.