Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Вацлаў, мучанік
Святы Вацлаў, мучанікНарадзіўся каля 904 г. у замку ў Стохаве (Чэхія). У хрысціянскім духу Вацлава выхавала яго бабуля Людміла. У 921 г. памёр бацька Вацлава чэшскі князь Вратыслаў, і апеку над падлеткам Вацлавам і рэгенцтва атрымала яго маці Драгаміра. Ненавідзячы хрысціянства, яна загадала забіць свякроў, але крывавае кіраванне Драгаміры неўзабаве скончылася, і ўжо праз год Вацлаў стаў чэшскім герцагам.

Ён усімі сваімі сіламі падтрымліваў хрысціянства, і дзякуючы яго намаганням Касцёл у Чэхіі далучыўся да Рыма. Вацлаў, які пабудаваў у Празе велічную катэдру святога Віта, вызначаўся глыбокаю пабожнасцю і вёў аскетычны лад жыцця, дзякучы чаму стаў вялікім прыкладам для сваіх падданых. 28 верасня 929 г. малодшы брат Вацлава Баляслаў, выхаваны маці ў паганстве, жадаючы захапіць пасад, забіў Вацлава, калі той выходзіў з касцёла. Рэліквіі святога Вацлава — апекуна Чэхіі — спачываюць у пражскай катэдры св. Віта і прыцягваюць вялікую колькасць пілігрымаў.

Успамін: 28 верасня
Адноўлена 15.07.2009 17:36
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.