Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Калікст І, Папа і мучанік
Святы Калікст І, Папа і мучанікНарадзіўся ў Рыме ў канцы ІІ ст. Быў рабом аднаго з рымскіх хрысціянаў, пазней стаў дыяканам Папы Зэфірына, які даручыў яму клопат пра месца пахавання хрысціянаў каля Апійскай дарогі, што пазней стала вядомым як катакомбы Калікста. Пасля смерці Зэфірына Калікст змяніў яго на Пасадзе св. Пятра ў 217 г.

Папа Калікст І паслядоўна змагаўся з тагачаснымі ерасямі, падтрымліваў касцёльнае мастацтва. Ён памёр 14 кастрычніка 222 г. Паводле аднаго з аповедаў, Калікста І з каменем на шыі ўкінулі ў студню.

Успамін: 14 кастрычніка
Адноўлена 15.07.2009 17:38
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.