Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Клімэнт І, Папа і мучанік
Святы Клімэнт І, Папа і мучанікКлімэнт Рымскі быў вучнем апостала Паўла. У 92 г. ён быў абраны Папам і стаў трэцім наступнікам св. Пятра. Напісаў славуты ліст да Карынцянаў, у якім заклікаў да адзінства раз’яднаную хрысціянскую супольнасць. Ён кіраваў Касцёлам да 99 г. Як сведчыць паданне, напрыканцы І ст. Папа быў выгнаны з Рыма і па загадзе цэзара сасланы на Крымскі паўвостраў для прымусовай працы ў каменяломнях.

Каля 101 г. Папа Клімэнт прыняў мучаніцкую смерць: з прывязаным да шыі якарам яго ўкінулі ў мора. Апостал славянаў св. Кірыл перавез яго рэліквіі ў Рым, дзе яны да гэтага часу спачываюць у касцёле св. Клімэнта, пабудаваным на месцы яго роднага дому. Святы з’яўляецца апекуном каменячосаў, маракоў, дзяцей. Яго заступніцтва просяць ад дзіцячых хваробаў, а таксама ад шторму і бураў на моры.

Успамін: 23 лістапада
Адноўлена 15.07.2009 17:38
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.