Першая Кантакты Мапа
Святая Адэлаіда
Святая АдэлаідаНарадзілася ў 931 або ў 933 г. у Бургундыі (Францыя). Ужо ў дзяцінстве па волі бацькі, бургундскага караля Рудольфа ІІ, была заручаная з італьянскім каралём Лотарам ІІ. Ва ўзросце 16 гадоў выйшла за яго замуж, але ўжо праз 3 гады аўдавела. З-за пагрозы ад прэтэндэнтаў на трон была вымушана звярнуцца па абарону да будучага імператара Аттона І, за якога ў 951 г. выйшла замуж.

У 962 г. у Рыме Папа Ян ХІІ каранаваў іх абоіх імператарскімі каронамі. Пасля смерці Аттона І Адэлаіда шмат гадоў адстойвала дзяржаўныя інтарэсы, мудра карыстаючыся сваім уплывам і сувязямі, але з-за непаразуменняў з сынам, імператарам Аттонам ІІ, і яго жонкаю адышла ад справаў. Апошнія гады жыцця правяла ў заснаваным ёю кляштары ў Эльзасе (Францыя). Адэлаіда заснавала шмат іншых кляштараў, падтрымлівала клюнійскую рэформу, фінансавала касцёльныя ўстановы. Яна памерла 16 снежня 999 г. і праз сто гадоў пасля смерці была кананізавана. Яе рэліквіі ўшаноўваюць шматлікія пілігрымы.

Успамін: 16 снежня Bookmark and Share
Адноўлена 15.07.2009 16:39
 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Парафіяда «Тэатр – Святыня – Спорт» адбудзецца ў Івянцы

18–21 жніўня 2010 г. у Івянцы адбудзецца Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад назвай «Тэатр – Святыня – Спорт». Да ўдзелу запрашаецца моладзь 14–17 гадоў.

Падрабязней ...  
У Оршы сустрэнуцца байкеры з усяго свету

8 жніўня 2010 г. у парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы (Віцебскі дэканат) адбудзецца сустрэча байкераў з усяго свету. Акрамя гэтага, сваю праграму прадставіць гістарычны клуб «Мансельвант», удзельнікі мерапрыемства сустрэнуцца як з раннім класіцызмам, так і з сучасным рокам, выступяць са сваімі спевамі дзеці і моладзь.

Падрабязней ...  
Запрашаем у пілігрымку па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава

Каардынатар пілігрымак у Віцебскай дыяцэзіі пробашч парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах кс. Вячаслаў Барок шчыра запрашае ўсіх жадаючых у чарговае падарожжа. Пілігрымка па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава адбудзецца з 9 па 16 жніўня 2010г.

Падрабязней ...