Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Герасім, пустэльнік
Святы Герасім, пустэльнікНарадзіўся ў Лікіі, на поўдні Малой Азіі. Быў адным з найбольш вядомых пустэльнікаў, якія жылі ў V стагоддзі. Пражыўшы пэўны час у пустыні разам са св. Яўфіміем Вялікім, Герасім заснаваў паселішча пустэльнікаў на беразе Ярдана, непадалёк ад Ерыхона. Жыццё пустэльнікаў, якіх было не менш за 70 чалавек, вызначалася выключнай аскезаю, а ўлюбёным вучнем Герасіма быў святы Кірыяк.
Паданне апавядае, што пастаянным сябрам святога быў леў, якога Герасім аднойчы сустрэў у пустыні з параненаю лапаю і вылечыў яго. З таго часу леў хадзіў за старцам, як вучань, і манахі, здзіўляючыся яго розуму і пакоры, далі яму мянушку Ярдан. Герасім памёр верагодна 5 сакавіка 475 г. На абразах яго часцей за ўсё выяўляюць разам са львом, які не перажыў смерці старца і памёр на яго магіле.

Успамін: 5 сакавіка
Адноўлена 15.07.2009 17:41
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.