Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святая Агнешка Чэшская (Пражская), законніца
Святая Агнешка Чэшская (Пражская), законніцаНарадзілася ў Празе каля 1205 г. (1211 г. ?). Была дачкою чэшскага караля Пржэмысла Отакара І, пляменніцаю св. Ядвігі Сілезскай і стрыечнай сястрою св. Альжбеты Цюрынгскай. Калі ў 1230 г. памёр яе бацька, дзяўчына адмовілася ад каралеўскай годнасці і ад рукі імператара Фрыдрыха ІІ. У 1233 г. яна заснавала ў Празе кляштар кларысак (жаночая галіна францішканскага ордэна).

Праз год, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, Альжбета сама ў яго ўступіла і неўзабаве стала прыярысай кляштара. Яна вяла сяброўскую перапіску са св. Кларай Асізскай — захаваліся 4 іх лісты. Акрамя кляштара Агнешка заснавала ў Празе шпіталь імя св. Францішка, пры якім стварыла супольнасць, заданнем якой было служэнне бедным, хворым і падарожным. Папа Грыгорый ІХ надаў гэтай супольнасці правы закону. Агнешка памерла ў Празе 2 сакавіка 1282 г. Яе пачалі ўшаноўваць толькі ў ХІХ ст., а кананізаваў яе Папа Ян Павел ІІ у 1989 г.

Успамін: 2 сакавіка
Адноўлена 15.07.2009 17:41
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.