Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Пётр Шанэль, святар і мучанік
Святы Пётр Шанэль, святар і мучанікНарадзіўся 12 ліпеня 1803 г. у Пуацье (Францыя). Уступіў у законную Супольнасць Марыі (марыстаў), заснаваную на пачатку ХІХ ст. у Ліёне з мэтаю абвяшчэння хвалы Бога і Яго Маці ва ўсім свеце. З 1837 г. займаўся місіянерскай дзейнасцю на востраве Футуна (архіпелаг Фіджы).
Тубыльцы вельмі добра ставіліся да каталіцкага місіянера, давяралі яму і лічылі чалавекам вельмі добрага сэрца, аднак хрост наважваліся прыняць нямногія з прычыны пераследу з боку іншых супляменнікаў. Калі Пётр пераканаў сына правадыра племені прыняць хрысціянства, яго было загадана забіць. Пётр Шанэль прыняў смерць за Евангелле 28 красавіка 1841 г. і стаў першым мучанікам у Акеаніі. Яго дзейнасць і смерць не былі дарэмнымі — нягледзячы на пераслед, востраў Футуна неўзабаве стаў хрысціянскім.

Успамін: 28 красавіка
Адноўлена 15.07.2009 17:42
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.