Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Апалінарый, біскуп і мучанік

Жыў напрыканцы ІІ ст. Паводле падання, паходзіў з Антыёхіі і быў вучнем самога апостала Пятра. Лічыцца, што менавіта святы Пётр прызначыў Апалінарыя першым біскупам Равэны (на поўначы Італіі). Не захавалася ніякіх дакладных звестак пра жыццё і смерць Апалінарыя, але ўжо з першых стагоддзяў яго ўшаноўвалі як мучаніка. Жыццяпіс святога паведамляе, што ён навярнуў у хрысціянства вельмі шмат жыхароў Равэны. Гэта выклікала вялікую незадаволенасць язычніцкіх святароў, па нагаворы якіх пры імператары Веспасіяне Апалінарый быў засечаны мячамі.

Успамін святога Апалінарыя з дня яго мучаніцкай смерці 23 ліпеня Ян Павел ІІ перанес на тры дні раней, каб пазбегнуць супадзення з іншымі абавязковымі ўспамінамі. Заступніцтва Апалінарыя просяць пры артрытах і каменнай хваробе.

Успамін: 20 ліпеня

Адноўлена 15.07.2009 17:43
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.