Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Аўгустын Джао Жонг, святар, і паплечнікі, мучанікі

Святы Аўгустын Джао Жонг, святар, і паплечнікі, мучанікіНарадзіўся ў 1746 г. у кітайскай правінцыі Сычуань. У дваццацігадовым узросце пачаў служыць у войску і трапіў у атрад, які забяспечваў канвой групы вязняў-хрысціянаў па дарозе ў Пекін. Ужо тады Джао быў уражаны цярплівасцю і мужнасцю хрысціянаў. Праз пэўны час ён пазнаёміўся з арыштаваным айцом Жанам-Мартэнам Муа. Прыклад веры і любові гэтага святара, а таксама яго катэхізацыя схілілі Джао да прыняцця хрысціянства. Ён прыняў хрост з рук айца Мартэна ва ўзросце 30-ці гадоў. Наступныя пяць гадоў Джао сам рыхтаваўся стаць святаром і ў 1781 г. прыняў пасвячэнне, пасля чаго шмат гадоў здзяйсняў святарскае служэнне.

Падчас пераследу, распачатага імператарам Дзяцінгам, святар быў арыштаваны за ўдзяленне сакрамэнтаў хвораму. Нягледзячы на амаль сямідзесяцігадовы ўзрост, ён быў асуджаны на жахлівае цялеснае пакаранне і праз некалькі дзён пасля экзекуцыі, 27 студзеня 1815 г., сканаў. Святы Аўгустын Джао Жонг з’яўляецца першым святаром-мучанікам кітайскага паходжання. Ён узгадваецца разам з іншымі 120 мучанікамі, якія ў розныя часы прынялі смерць за веру ў Кітаі.

Успамін: 9 ліпеня

Адноўлена 15.07.2009 17:43
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.