Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Украіна: 16 снежня —дзень посту ў інтэнцыі вырашэння канфлікту ў краіне
13.12.2013 16:44
Канферэнцыя Каталіцкіх біскупаў Украіны назначыла 16 снежня днём посту ў інтэнцыі вырашэння канфлікту ў краіне. Гэта рашэнне было прынята на канферэнцыі епіскапату, якая адбылася 13 снежня. Пра гэта паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенства.

«Калі вочы ўсяго свету накіраваны ў бок Кіева, мы не дазволім, каб там не хапала нашага позірку і знаку падтрымкі і салідарнасці з тымі, хто пратэстуе. Таму, як Пастыры Рымска-Каталіцкага Касцёла ва Украіне, мы заклікаем усіх вернікаў да пастаяннай малітвы».— адзначаецца ў паведамленні.

Малітву біскупы заклікаюць падмацаваць постам, які «будзе асабістым адрачэннем, стане знакам салідарнасці з нашымі братамі і сёстрамі».
(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.