Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папская рада па справах сям’і дала парады сем’ям на дзень малітвы аб міры
Рымская курыя
04.09.2013 13:45

Папская рада па справах сям’і звярнулася да вернікаў з заклікам маліцца і размаўляць у сямейным асяроддзі аб патрэбе міру. У паведамленні, апублікаваным 4 верасня, даюцца канкрэтныя парады адносна таго, як у коле самых блізкіх людзей правесці дзень посту і малітвы за мір у Сірыі, на Блізкім Усходзе і ва ўсім свеце, які пройдзе 7 верасня.

«Дарагія бацькі, не бойцеся прапанаваць вашым дзецям сціплы і мінімальны абед; гэта стане нагодай, каб расказаць ім пра тое, што адбываецца ў свеце, і аб жудасных фактах, якія не могуць пакінуць абыякавымі, — адзначаецца ў паведамленні. — Не забывайце запрасіць бабуль і дзядуляў на гэты абед, на якім будзе мала ежы, але шмат словаў; калі нехта з іх перажыў досвед вайны, няхай раскажа, што значыць жыць пад бомбамі і ў няўпэўненасці ў заўтрашнім дні і які сэнс мела іх малітва ў гэтыя дні».

Дзеці і моладзь заахвочваюцца ў паведамленні да таго, каб не скардзіліся на тое, што ў гэтую суботу на іх сталах не будзе шмат страваў, але каб дзякавалі за тое, што бацькі даюць ім, і прасілі расказаць пра прычыны таго, чаму варта працягваць жыць на гэтай зямлі, часта пазначанай жалобамі і насіллем.

«Разам за стол, маліцеся! За сем’і Сірыі, за дзяцей, якія паміраюць кожны дзень з прычыны нянавісці і голаду, за кіраўнікоў, пакліканых знайсці мірнае, а не гвалтоўнае рашэнне», — гаворыцца ў паведамленні. Адзначаецца, што да посту і разважання варта далучыць чытанне Святога Пісання, малітву на ружанцы ці іншыя малітвы і спевы. “Няхай кожная сям’я абярэ найбольш знаёмы ёй спосаб для заступніцтва ці таго, каб стаць паміж таямніцай зла (…) і Богам супакою», — заклікае Папская рада.

Паводле Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.