Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Апостальская Сталіца: турызм спрыяе збліжэнню культур
Рымская курыя
07.07.2011 16:58

Да канкрэтных душпастырскіх ініцыятываў, якія б спрыялі дыялогу паміж культурамі падчас турыстычных падарожжаў, а таксама да выкарыстання культурнай спадчыны ў евангелізацыі заклікала Папская рада пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.

Такі заклік прагучаў у пасланні ватыканскага ведамства з нагоды Сусветнага для турызму, які 27 верасня будзе праходзіць пад дэвізам «Турызм і збліжэнне культур».

Турызм жа дзейнічае дзеля пераадолення бар’ераў, што падзяляюць культуры, дзеля падтрымкі талерантнасці, узаемнай павагі і разумення. «У нашым свеце, часта падзеленым, гэтыя вартасці з’яўляюцца асновай больш спакойнай будучыні», — паведамляецца ў дакуменце, падпісаным старшынёй рады арцыбіскупам Антоніо Марыяй Вэльё.

Пры гэтым важна, каб людзі не толькі прымалі існаванне іншай культуры, але і жадалі прыняць яе як узбагачэнне.

Першай умовай правільнага карыстання магчымасцямі, якія стварае турызм, з’яўляецца ўменне слухаць, жаданне адкрыць пасланне, якое крыецца ў кожным забытку і праяўленні культуры, кіруючыся пры гэтым павагай і пазбягаючы павярхоўнай ацэнкі. Важнымі з’яўляюцца таксама «ўменне прымаць» і «ўменне падарожнічаць».

Галоўнай мэтай душпастырства турызму стане выхаванне і падрыхтоўка хрысціянаў, каб сустрэча культур у выніку падарожжа не была страчанай нагодай, а служыла асабістаму ўзбагачэнню, якое, у сваю чаргу, можа дапамагчы пазнаць іншых і самога сябе.

Апостальская Сталіца прапаноўвае распрацаваць турыстычныя трасы, у якіх будзе прадугледжана наведванне месцаў рэлігійна-культурнай спадчыны. Важнаю таксама з’яўляецца духоўная фармацыя гідаў з перспектывай стварэння арганізацый каталіцкіх кіраўнікоў турыстычных груп.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.