Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак заклікае маліцца, каб у свеце не было дзяцей-салдат (+відэа)
Слова Папы
06.12.2016 10:15

«У свеце, дзе вынайдзены самыя развітыя тэхналогіі, прадаецца зброя, якая трапляе ў рукі дзяцей-салдат», — канстатуе Папа Францішак у відэапасланні, якое тлумачыць малітоўныя просьбы на снежань. Святы Айцец заклікае маліцца, «каб паўсюль у свеце была выдалена язва вербавання дзяцей-салдат».

Звяртаючыся да ўсіх людзей добрай волі, Пантыфік заахвочвае зрабіць усё магчымае, каб пакласці канец гэтай форме рабства.

Відэапасланне пачынаецца з выявы чалавека ў цемры, у ваеннай форме, з патранташам. Чалавек здымае павязку, якая прыкрывае твар, і мы бачым дзіця. Затым ідуць кадры з дзецьмі, якія гуляюць, ходзяць у школу, у іх радасныя твары.

«Кім бы ты ні быў, — кажа Папа, — калі цябе гэта ўсё закранула гэтаксама, як мяне, прашу цябе далучыцца да малітвы».


Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.