Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: ачышчэнне эканамічнай мадэлі залежыць ад уласнага навяртання
Слова Папы
05.12.2016 13:09

У свеце шмат бедных, іх колькасць працягвае павялічвацца, таму існуе тэрміновая неабходнасць стварэння новай і больш справядлівай эканамічнай мадэлі. На гэта ўказаў Папа Францішак 3 снежня падчас сустрэчы з удзельнікамі кангрэсу «Fortune-Time Global Forum», які сабраў сотні прадпрымальнікаў з розных краін свету.

Форум праходзіў 2-3 снежня ў Рыме і Ватыкане.

Святы Айцец заўважыў, што багацці ўсё больш канцэнтруюцца ў руках вузкага кола людзей, працягвае ўмацоўвацца няроўнасць паміж народамі, шматлікія краіны пакутуюць ад войнаў, беднасці, вымушанай міграцыі. Нягледзячы на ўсё гэта, сучаснасць можна назваць «часам надзеі», бо, як лічыць Пантыфік, «мы, нарэшце, прызнаем існаванне зла паміж намі і можам спрабаваць вылечыць яго, ужываючы адпаведную тэрапію».

Паводле Папы Францішка, знакам такой надзеі з’яўляюцца шматлікія прадпрымальнікі, якія прызнаюць існуючыя праблемы і патрэбу ў рашучых дзеяннях. У гэтым кантэксце Святы Айцец адзначыў важнасць інстытуцыйнага і асабістага навяртання.

Па словах Пантыфіка, трэба ставіць перад сабой пытанне, «як лепш падбадзёрыць адно аднаго і нашы супольнасці, каб адказаць на відавочныя пакуты і патрэбы». Абнаўленне, ачышчэнне і ўмацаванне эканамічных мадэляў «залежыць ад нашага асабістага навяртання і шчордасці ў адносінах да патрабуючых», перакананы Папа Францішак.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.