Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Папа Францішак: праз клопат аб асяроддзі мы можам пазбегнуць прыродных катастроф
Слова Папы
12.10.2016 12:41

У сувязі з Міжнародным днём змяншэння небяспекі бедстваў, які адзначаецца 13 кастрычніка, Святы Айцец заклікаў да большага клопату аб прыродным асяроддзі. Сёлета дэвіз гэтага дня — «Паменшыць смяротнасць».

На думку Пантыфіка, стыхійных бедстваў можна пазбегнуць або прынамсі абмежаваць іх колькасць.

«Стыхійныя бедствы часта выкліканы недастатковым клопатам чалавека пра навакольнае асяроддзе. Таму заахвочваю аб’яднасць намаганні ў клопаце пра наш супольны дом дальнабачным чынам, укараняючы папераджальную культуру, выкарыстоўваючы новыя веды, памяншаючы небяспеку для самых слабых грамадскіх груп», — адзначыў Папа Францішак.

КАІ (VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.