Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Святы Айцец: не забывацца аб біскупах і святарах і маліцца за іх
Слова Папы
27.01.2014 15:22

Касцёл не можа быць разуметы як выключна чалавечая арганізацыя, розніца палягае на намашчэнні, якое атрымліваюць біскупы і святары сілай Святога Духа для служэння Божаму народу, адзначыў Папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі 27 студзеня. Пантыфік падзякаваў “шматлікім святым святарам”, якія аддаюць сваё жыццё ў паўсядзённым служэнні.

Каментуючы літургічнае чытанне аб гісторыі абрання Давіда на караля, Святы Айцец заўважыў, што без намашчэння ён быў бы толькі лідарам палітычнага грамадства пад назвай “Ізраэль”, і менавіта намашчэнне вызначыла абранасць Давіда і яго пасрэдніцтва ў выкананні ўлады ад імя Бога. Пантыфік выкарыстаў аналогію ў адносінах да Касцёла.

“Біскупы абіраюцца не толькі каб ажыццяўляць кіраўніцтва арганізацыяй, якая называецца мясцовы Касцёл, яны намашчаны, маюць намашчэнне Духа Пана. Але ўсе біскупы, усе мы грэшнікі, усе! Але мы намашчаны. І мы ўсе хочам станавіцца больш святымі з дня на дзень, больш вернымі гэтаму намашчэнню”, - сказаў Папа і дадаў, што менавіта гэта “дае адзінства Касцёлу”.

Намашчэнне, па словах Святога Айца, набліжае біскупаў і святароў да Пана, дае ім радасць і сілу весці людзей, дапамагаць ім, жыць у служэнні Божаму народу. Пантыфік з жалем адзначыў, што сёння так мала гаворыцца аб добрых біскупах і святарах, аб цудоўных ініцыятывах у дыяцэзіях і парафіях - наадварот, у СМІ дыскусіі вядуцца толькі пра праблемы Касцёла, добрыя рэчы для іх – не навіна. Папа нагадаў прыказку аб падаючым у лесе дрэве, якое робіць больш шуму, чым здаровы растучы лес.

Пантыфік заклікаў вернікаў не забывацца аб біскупах і святарах і маліцца за іх, “адважных, святых, добрых і верных”, дзякуючы якім развіваецца Касцёл.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.