Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мядзелі адбудуцца ўрачыстасці 250-годдзя пабудовы першай Кальварыі
Анонсы
03.09.2015 14:35

13 верасня ў Мядзелі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 250-годдзя пабудовы самай першай Кальварыі, што мела месца ў 1765 г., а таксама з нагоды кальварыйскага фэсту Узвышэння Святога Крыжа. Урачыстасці ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Ва ўрачыстасцях прыме ўдзел таксама Правінцыял Варшаўскай правінцыі кармэлітаў босых а. Ян Маліцкі OCD.

Кармэліты босыя з Мядзела запрашаюць усіх жадаючых.

Праграма:

  • 11.00 – прывітанне Апостальскага Нунцыя ў касцёле
  • 11.20 – малітоўная працэсія на мядзельскую Кальварыю
  • 12.00 – прывітанне Апостальскага Нунцыя ля ўваходнай брамы Кальварыі
  • 12.15 – Крыжовы шлях па Кальварыі
  • 14.00 – урачыстая святая Імша на Гары крыжоў

 

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.