У мінскай архікатэдры пройдзе Дзень святога Казіміра |
Анонсы |
02.03.2012 15:36 |
Гэтыя першыя мінскія Казюкі называюцца таксама івянецкімі, што падкрэслівае значэнне рамесніцкага мястэчка Івянец у захаванні традыцый матэрыяльнай і духоўнай культуры. Ініцыятары івянецкіх Казюкоў — гэта, у асноўным, супольнасць рамеснікаў Валожынскага раёна, якая прадставіць вырабы з дрэва, керамікі, шкла, святочныя вербы і інш. Падчас выставы прагучыць некалькі рэдкіх «казюковых» песняў 30-х гадоў ХХ ст. Удзельнікі свята змогуць пакаштаваць і традыцыйныя кулінарныя атрыбуты віленскіх і гарадзенскіх Казюкоў — «смаргонскія» абаранкі, а таксама перніковыя сэрцы. Закладзены і галоўны прыз для пачэсных гасцей фэсту — «Журавіна». +375 33 664 79 58 |