Пошук

10.01.2019 17:26   Catholic.by
Арцыбіскуп Георг Цур. Фота Katholisch.at

8 студзеня на 89-м годзе жыцця адышоў у вечнасць дыпламат Святога Пасаду арцыбіскуп Герог Цур, які з 29 студзеня 2000 г. па 8 кастрычніка 2002 г. з’яўляўся Апостальскім нунцыем у Расійскай Федэрацыі. Падчас яго служэння былі адноўлены нармальныя структуры Касцёла ў гэтай краіне.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які блізка ведаў спачылага, падзяліўся сваімі ўспамінамі пра яго з Catholic.by.

«Арцыбіскуп Георг Цур добра размаўляў па-руску, быў вельмі камунікабельным чалавекам, які шмат увагі прысвячаў развіццю пастырскай дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў Расіі і ўмацаванню яго структур.

Менавіта падчас яго служэння ў Расіі св. Ян Павел ІІ аднавіў там нарамальныя касцёльныя структуры на ўзроўні дыяцэзій.

Служачы потым нунцыем у Аўстрыі, а пасля ўжо будучы на пенсіі, ён не пераставаў цікавіцца жыццём Касцёла ў Расіі і на Беларусі і падтрымліваў са мной кантакаты. Ён заўсёды дасылаў віншаванні на Божае Нараджэнне і на Вялікдзень. Я з ім сустракаўся і ў Рыме, дзе ён жыў.

Вечная памяць гэтаму іерарху, дыпламату і проста добраму чалавеку», — сказаў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Арцыбіскуп Георг Цур нарадзіўся 15 лютага 1930 г. ў нямецкім горадзе Гёрліц. 10 кастрычніка 1955 г. прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне і служыў у парафіях дыяцэзіі Бамберга (Германія). Пасля заканчэння Папскай дыпламатычнай акадэміі нёс служэнне ў Індыі, Мексіцы, Бурундзі і Угандзе. 5 лютага 1979 г. ён быў менаваны тытулярным арцыбіскупам Сэсты і прызначаны Апостальскім пра-нунцыем у Замбіі і Малаві. З 3 мая 1985 г. стаў Апостальскім нунцыем у Парагваі, а з 13 жніўня 1990 г. — у Індыі і Непале.

7 снежня 1998 г. арцыбіскуп Георг Цур узначаліў Папскую дыпламатычную акадэмію ў Рыме — галоўную навучальную ўстанову Святога Пасаду, якая рыхтуе спецыялістаў міжнароднай сферы.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.