Беларуская грэка-каталіцкая царква ў Лондане перамагла ў катэгорыі «Найлепшы рэлігійны будынак» на Сусветным архітэктурным фэстывалі ў Амстэрдаме.
Як паведамляе радыё «Свабода», пра гэта абвясцілі ў сталіцы Нідэрландаў 29 лістапада. Відэа моманту абвяшчэння пераможцы ў намінацыі за найлепшы рэлігійны будынак змешчана на Фэйсбук-акаўнце кампаніі Spheron Architects, якая з’яўляецца аўтарам праекту беларускай царквы.
Царкву Святога Кірылы Тураўскага пабудавалі каля Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане ў 2016 годзе. Яна стала першай драўлянай святыняй Лондана з 1666 года. Царква — храм-помнік ахвярам трагедыі на Чарнобыльскай АЭС.
Каб адчуць беларускую архітэктуру, архітэктар Со Цзыўай адмыслова прыязджаў у Беларусь і знаёміўся з аўтэнтычнымі драўлянымі цэрквамі.
Штогадовы Сусветны архітэктурны фестываль лічыцца адной з найважнейшых падзей у свеце, прысвечаных архітэктуры, дзе ўручаюць прэміі ў 24 намінацыях.