Супольнасць братоў францішканаў жыве і служыць бедным у пяці вагонах 1940-х гадоў.
У неапалітанскім квартале Скемпі з 1976 года жыве францішканская супольнасць. Яе браты ахвотна прымаюць тое, што не патрэбна іншым: садавіну ды гародніну, непрыдатную да продажу, прадукты на мяжы прыдатнасці для спажывання, а жывуць у цягніку, які калісьці належаў Ferrovia dello Stato — дзяржаўнай чыгунцы.
Цягнік, прыстасаваны пад кляштар, складаецца з пяці вагонаў саракавых гадоў, уладкаваных пад кляштар, вядомы як «Прытулак душы». Вагоны выконваюць функцыі капліцы, келляў, канфесіянала, майстэрні і пакояў для гасцей.
І ўсё гэта сярод сада, частка якога прызначана для вырошчвання садавіны і гародніны. Супольнасць складаецца з васьмі братоў, якія жывуць ва ўмовах поўнай беднасці.
Яны прысвячаюць сябе малітвам і апекай над найбольш патрабуючымі.
Манахі ў сваёй паўсядзённасці імкнуцца наследваць свайго заснавальніка Францішка Асізскага, «праслаўляючы Пана Бога разам з усім стварэннем».
Раён, у якім жывуць манахі, мае дрэнную рэпутацыю з увагі на беднасць і злачыннасць. Францішкане выходзяць на вуліцы і імкнуцца зблізіцца з яе жыхарамі, выслухаць іх і суцежыць. Таксама браты нясуць служэнне ў прылеглай парафіі, у турмах і бальніцах.
Яны не карыстаюцца грашыма, прымаючы ў дар толькі ежу, якую гатуюць у старой печы, што распальваецца дровамі. Усё, што яны не выкарыстоўваюць самі, аддаецца патрабуючым.
У інтэрв'ю газеце Famiglia Cristiana адзін з братоў распавёў, што «цягнік як дом супольнасці сімвалізуе пастаяннае падарожжа, простасць і хуткаплыннасць».
Ён дадаў: «З дапамогай гэтых каштоўнасцяў мы імкнемся аднавіць духоўнасць і вучэнне св. Францішка. І хоць мы не рухаемся, мы заўсёды ў дарозе, бо не маем нічога і нідзе нішто нас не трымае».