Каталіцкі Касцёл у Літве налічвае сёння 2 млн 350 тысяч вернікаў, што складае амаль 77 працэнтаў усіх жыхароў Літвы.
Штогод у касцёлах тут хрысцяць каля 27 тысяч немаўлят і ўдзяляюць сакрамэнт сужэнства амаль 8 тысячам нарачоных.
У Літве сем дыяцэзій, з якіх дзве – архідыяцэзіі. У краіне 1025 касцёлаў і капліц, у якіх нясуць служэнне 862 святары, 17 біскупаў (з якіх 7 біскупаў на пенсіі) і адзін кардынал.
Касцёл прадстаўлены ў Літве 708 каталіцкімі парафіямі і трыма семінарыямі. У краіне дзейнічае 10 прыватных каталіцкіх школ, у 13 грамадскіх школах каталіцтва вывучаецца асобным прадметам. У Літве працуюць 33 каталіцкія арганізацыі, 10 каталіцкіх музеяў, 8 дабрачынных фондаў.
У Літве 13 кляштараў, у якіх 148 манахаў. Таксама на тэрыторыі краіны нясуць служэнне 602 манахіні з 48 манаскіх кангрэгацый.