Пошук

20.09.2018 19:58   Паводле: popieziausvizitas.lt / Фота: Lina Macevičienė / Catholic.by

Падарожніца, настаўніца школьнай гімназіі, святар-медык, загадчыца каталіцкага дзіцячага садку... У відэа паказана штодзённае жыццё літоўцаў і мясцовага Касцёла.

На відэа таксама можна пабачыць аўтараў песні: Дэвіда Хедзіна, шведа, які жыве ў Літве і нядаўна прыйшоў у каталіцтва, і Юлія Вайкенавічуса, члена музычнага гурта Kūjeliai, і яго сям’ю.

З’явіцца ў відэа і Ірэна Саўлутэ Валайціцэ-Шпакаўскене – ёй ужо больш за 90 гадоў. Яшчэ дзіцём яе дэпартавалі ў Сібір разам з маці і братам. Менавіта яе гісторыя натхніла пісьменніцу Руту Шэпеціс напісаць раман «Паміж адценнямі шэрага» і «Лепшы прадавец Нью-Ёрк Таймс». Апошняя кніга была перакладзена больш чым на 27 моваў свету, а пазней па ёй быў зняты фільм «Попел у снезе».

Конкурс на песню, якая будзе выканана на сустрэчы моладзі з Пантыфікам, быў запушчаны ў канцы красавіка.

У выніку з 17 кампазіцый быў абраны твор Давіда Хедзіна і Юліуса Вайкенавічуса «Езус Хрыстус мая надзея». Гэту песню ўжо выконваюць на розных мерапрыемствах, якія праводзяцца як падрыхтоўка да візіту Святога Айца ў Вільнюс і Каўнас.

Аўтары песні кажуць, што хацелі стварыць песню, якая аб'яднала б усю моладзь Літвы. Словы і музыка ў кампазіцыі кажуць пра надзею, якая з’яўляецца вырашальнай у пасланні сустрэчы і візіту.

Папа Францішак будзе знаходзіцца з візітам у Літву 22 і 23 верасня.

Абноўлена 21.09.2018 15:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.