Пошук

05.09.2018 11:20   rublev.com

У дыяцэзіі Нгонга ў Кеніі, якая знаходзіцца ва Усходняй Афрыцы, запусцілі новае каталіцкае Radio Osotua 89.0 FM. Пра гэта са спасылкай на Vatican News піша Rublev.com.

Паслухаць радыё можна будзе на захадзе краіны, яго вяшчанне арганізавана на суахілі і масайскай мове.

Колькасць католікаў у Кеніі складае каля сямі мільёнаў чалавек ― каля 23 працэнтаў ад агульнай колькасці насельніцтва.

Кенийские верующие в молитве

Адкрыццё новага СМІ стала адным з пунктаў плана па развіццю сацыяльных камунікацый, распрацаваных з мясцовым епіскапатам на перыяд з 2016 па 2020 гг.

Запланавана, што ў кожнай з 20 дыяцэзій Кеніі будзе свая каталіцкая радыёстанцыя.

Падчас цырымоніі адкрыцця новага радыё выступіў намеснік старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Кеніі біскуп Джон Абала Аваа. Іерарх адзначыў, што Radio Osotua стане абавязковым інструментам абвяшчэння Евангелля.

На масайскай мове слова «Osotua» азначае «мірнае жыццё», а таксама «саюз»: выраз выкарыстоўваюць і ў адносінах да Старога і Новага Запаветаў.

85 працэнтаў кенійцаў ― хрысціяне, большую частку з якіх утвараюць пратэстанты (47 працэнтаў). Першыя каталіцкія місіянеры з Партугаліі з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Кеніі ў пачатку XVI стагоддзя. З канца XVI стагоддзя евангелізацыю ў краіне праводзілі манахі з Ордэна аўгустынцаў.

Абноўлена 05.09.2018 19:44
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця