Пошук

03.09.2018 05:00   Паводле: Ян Мойсік / Vatican News / Catholic.by

1 верасня ў Кошыцах (Славакія) адбылася беатыфікацыя мучаніцы Ганны Калясаравай — 16-гадовай дзяўчыны, якая ў 1944 г. загінула ад рукі савецкага салдата, баронячы сваё дзявоцтва.

Падчас нядзельнай малітвы «Анёл Панскі» папа Францішак звярнуў увагу на сведчанне новай славацкай благаслаўлёнай і выказаў пажаданне, каб яе прыклад і заступніцтва дапамагалі моладзі трываць у вернасці Евангеллю.

«Учора ў Кошыцах (Славакія) была абвешчана благаслаўлёнай Ганна Калясарава, забітая за супраціўленне чалавеку, які хацеў парушыць яе годнасць і чысціню.

Няхай гэтая адважная дзяўчына дапамагае маладым хрысціянам трываць ў вернасці Евангеллю, нават калі гэта патрабуе ад іх ісці супраць дамінуючых плыняў і плаціць за гэта ўласным жыццём», — сказаў Папа, заклікаючы да ўшанавання новай благаслаўлёнай.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа