Пошук

20.08.2018 11:28   Catholic.by
© kaunoarkivyskupija.lt

19 жніўня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, разам з кс. прэлатам Андрэем Стэцкевічам і кс. Міхалам Бубенам, адказным за душпастырства літоўцаў у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, узялі ўдзел у пасвячэнні новага дапаможнага біскупа Каўнасскай архідыяцэзіі Альгірдаса Юравічуса, якое мела месца ў архікатэдры св. Яна Хрысціцеля ў Каўнасе (Літва).

Усяго ў пасвячэнні бралі ўдзел 15 біскупаў, а ўзначаліў цэлебрацыю арцыбіскуп Лёнгінас Вірбалас, Мітрапаліт Каўнасскі.

Новы біскуп паходзіць з г. Вевіс Кайшадорскай дыяцэзіі (Літва). Як і арцыбіскуп Кандрусевіч, скончыў Каўнасскую духоўную семінарыю. Праходзіў навучанне ў Люблінскім каталіцкім універсітэце, абараніў дысертацыю ў Германіі. Доктар тэалогіі. Валодае літоўскай, рускай, польскай, нямецкай і англійскай мовамі.

Арцыбіскуп Лёнгінас Вірбалас, настаўляючы маладога наступніка апосталаў, у сваёй гаміліі заклікаў яго непахісна і з любоўю стаяць на абароне Божага Закона і не баяцца цяжкасцяў служэння, прысвечанага духоўнай апецы тых, каго Пан Бог даручае яму як пастыру Касцёла.

Абноўлена 24.08.2018 10:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.