Моладзевы форум у Ледніцы — адзін з найбуйнейшых ва Усходняй Еўропе штогадовы фестываль каталіцкай моладзі, які збірае больш за 60 тысяч удзельнікаў.
Сёлета агульнапольскую сустрэчу каталіцкай моладзі ў Ледніцы наведаў і Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
Палітык з’яўляецца веруючым католікам і неаднойчы адкрыта дэманстраваў сваю веру.
Сустрэча ў Ледніцы прайшла сёлета ў 22-і раз. Яе дэвізам былі словы «Я ёсць».
— Мы вельмі хацелі б, каб моладзь пакідала гэтае месца з пачуццём, што кожны з’яўляецца каштоўным чалавекам. Гэта ідэя заключана таксама ў сёлетнім дэвізе сустрэчы: я каштоўны ў вачах Бога, я створаны на Божае падабенства, — адзначыла прэс-сакратар Ледніцы Дамініка Хылеўска.