Пошук

24.04.2018 15:24   Паводле: Vatican News / Catholic.by

Штогод 24 красавіка ва ўсім свеце ўзгадваюць генацыд армянаў: у выніку разні падчас Першай сусветнай вайны загінулі паўтара мільёны нявінных прадстаўнікоў гэтага старажытнейшага хрысціянскага народа.

24 красавіка 1915 г. у Канстанцінопалі турэцкія ўлады Асманскай імперыі арыштавалі і асудзілі на смяротнае пакаранне 600 прадстаўнікоў хрысціянскай меншасці з ліку армянскай інтэлігенцыі. Гэта быў пачатак знішчэння армянаў — першага масавага генацыду ХХ стагоддзя, як назвалі тую страшэнную разню Папа Рымскі святы Ян Павел ІІ і Каталікос усіх армянаў Гарэгін ІІ у сумеснай дэкларацыі, падпісанай 27 верасня 2001 г. падчас апостальскага падарожжа Яна Паўла ІІ у Арменію.

«Былі забіты біскупы, святары, манахі, жанчыны, мужчыны, старыя і нават безабаронныя дзеці і хворыя», — узгадаў папа Францішак 12 красавіка 2015 г. на пачатку св. Імшы для вернікаў армянскага абраду ў ватыканскай базыліцы св. Пятра ва ўспамін армянскіх мучанікаў.

Прапануем кароткі відэаролік ватыканскіх журналістаў на ўшанаванне памяці ахвяраў генацыду армянаў.

Абноўлена 24.04.2018 15:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця