Пошук


12 красавіка ў Ватыкане было паведамлена, што папа Францішак зацвердзіў кананічнае абранне Сінодам Біскупаў Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы святара Пятра Лазы дапаможным біскупам Сакальска-Жоўкаўскай епархіі, менаваўшы яго тытулярным біскупам Панійскім (Panitanus).

Прыняўшы біскупскае пасвячэнне, пра дату якога пакуль не паведамляецца, Пятро Лаза стане самым маладым каталіцкім біскупам у свеце.

Біскуп намінат нарадзіўся 3 чэрвеня 1976 г. у Калодзенцах на Львоўшчыне. У 1997 г. уступіў у Кангрэгацыю Найсвяцейшага Адкупіцеля (айцы рэдэмптарысты), у якой у 2003 г. прынёс вечныя манаскія абяцанні.

Святарскую фармацыю распачаў у семінарыі айцоў рэдэмптарыстаў у Львове (1998–2001 гг.), а завяршыў тэалагічную адукацыю ва ўніверсітэце Інсбрука (Аўстрыя), дзе вучыўся ў 2001–2009 гг.

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 26 жніўня 2008 г., пасля чаго нёс душпастырскае служэнне ў якасці вікарыя ў Вінніцы, а потым — у Гняздычаве-Кахавіне, дзе быў адміністратарам парафіі.

З 2011 па 2014 г. быў правінцыйным радцам Львоўскай правінцыі Кангрэгацыі Найсвяцейшага Адкупіцеля.

З 2014 г. служыў адміністратарам парафіі Святых Пятра і Паўла ў Чарнігаве, а таксама капеланам у дзвюх мясцовых вязніцах.

Акрамя роднай украінскай, валодае таксама рускай, польскай і нямецкай мовамі.

Абноўлена 13.04.2018 14:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.