На 1 студзеня 2017 сярод мігрантаў, якія прыбылі ў Італію, было каля 1,6 млн праваслаўных і каля 1,4 млн мусульман. Гэта даныя Міланскага фонду ініцыятывы і даследаванняў па шматнацыянальнасці (МФІД).
У параўнанні з 2016 годам лічба праваслаўных мігрантаў вырасла на 0,7 працэнта, а лічба вызнаўцаў ісламу знізілася на 0,2 працэнта. Сярод мігрантаў было таксама каля мільёна католікаў — на 0, 1 працэнт менш, чым годам раней.
Паводле даных МФІД, за год нязначна ўзрасла лічба мігрантаў, якія вызнаюць будызм і індуізм, евангельскіх хрысціянаў, а таксама коптаў і сікхаў.
Католікі сярод мігрантаў складаюць 2,9 млн чалавек. У 2016 годзе іх прыбыло каля 111 тысяч.
Як адзначаецца, большасць мігрантаў у Італіі паходзіць з Марока — 408 тысяч. Далей ідуць бежанцы з Албаніі (206 тысяч), Бангладэша (103 тысячы), Пакістана (100 тысяч), Егіпта (96 тысяч), Туніса (93 тысячы) і Сенегала (87 тысяч).