Пошук

03.04.2018 12:17   rublev.com

Прэзідэнт Румыніі Клаус Яханіс падпісаў пастанову, згодна з якой уносяцца папраўкі ў Працоўны кодэкс краіны.

У Румыніі няма дзяржаўнай рэлігіі, аднак 87 працэнтаў вернікаў у краіне адносяць сябе да праваслаўных хрысціян. Такім чынам Румынія далучыцца да іншых 16 краін ЕС, дзе Вялікая пятніца афіцыйна з’яўляецца выхадным днём.

Пятніца Вялікага тыдня прысвечана ўспаміну асуджэння на смерць, пакутаў Крыжовага шляху і смерці Хрыста, а таксама зняццю з крыжа Яго цела і пахавання.

Закон прыняла Палата дэпутатаў у канцы лютага. Заканадаўчую прапанову прадставіў Дэмакратычны саюз венграў Румыніі.

Сенат адобрыў праект, за яго прагаласавала 86 дэпутатаў, адзін голас супраць і адзін устрымаўся.

А як у іншых краінах?

Вялікая пятніца з’яўляецца выхадным днём у Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Іспаніі, Ірландыі, Германіі, Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Нарвегіі, Швейцарыі, Чэхіі, Польшчы, Латвіі, Літве і Эстоніі.

У Аўстрыі Вялікая пятніца з’яўляецца выхадным днём для членаў пратэстанцкіх Цэркваў, католікаў і евангельска-метадысцкай Царквы. Нерэлігійныя людзі і прадстаўнікі іншых рэлігійных супольнасцяў у гэты дзень працуюць.

З 2014 года Вялікая пятніца аб’яўлена выхадным днём на Кубе. Пасля доўгіх гадоў афіцыйнага атэізму Куба прызнала Вялікую пятніцу выхадным у адказ на просьбу папы Бэнэдыкта XVI падчас яго візіту ў гэту краіну ў 2012 годзе.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.