Пошук

Ілюстратыўнае фота: www.caritas.md/ru

Касцёл у Малдове адзначае 25-годдзе аднаўлення каталіцкіх структур. З гэтай нагоды біскуп Кішынёва Антон Коша прыняў удзел у 378-м пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Польшчы.

У 1993 годзе папа Ян Павел ІІ стварыў апостальскую адміністратуру Малдовы, якую ўзначаліў на той час 32-гадовы кс. Антон Коша з дыяцэзіі Ясы ў Румыніі.

У 2001 годзе яна была ператворана ў Кішынёўскую дыяцэзію, якая сёння ахоплівае ўсю тэрыторыю Малдовы.

«Перажываючы юбілей 25-годдзя аднаўлення структур Касцёла ў Малдове, маем надзею на ажыўленне нашай веры», — сказаў іерарх.

Паводле слоў біскупа, ужо тры гады ў Малдове не было ніводнага кандыдата ў святарства.

«Нядаўна ў нас з’явіліся два кандыдаты ў сталыя дыяканы, якія ўжо пачалі чатырохгадовую фармацыю ў духоўнай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу. Такім чынам, там, дзе не хапае святароў, на дапамогу прыходзіць сталы дыякан, які можа правесці літургію слова. Мы павінны больш прывабным спосабам прадставіць маладым людзям пакліканне да кансэкраванага жыцця і да святарства».

Падчас пленарнага пасяджэння польскага епіскапату біскуп Коша папрасіў зацікаўленых святароў з Польшчы прыехаць для душпастырскага служэння ў Малдове, дзе вялікую частку католікаў складаюць палякі.

Абноўлена 15.03.2018 12:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа