Пошук


4 лістапада Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Ігара Дадона, Прэзідэнта Рэспублікі Малдова. Пасля сустрэчы адбылася размова малдаўскага лідара з Дзяржсакратаром кардыналам П’етро Паралінам, якога суправаджаў мансеньёр Антуан Камілеры, намеснік сакратара па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

Падчас перамоў было выказана задавальненне добрым станам двухбаковых адносін, адзначаны станоўчы ўнёсак Каталіцкага Касцёла ў жыццё малдаўскага грамадства, асабліва праз экуменічныя намаганні, адукацыйныя і дабрачынныя ініцыятывы. Размова ішла таксама пра сітуацыю ў Малдове.

Закраналіся тэмы, якія ўяўляюць узаемны інтарэс: падтрымка сямейных каштоўнасцяў, міру і бяспекі на рэгіянальным і міжнародным узроўнях.

Абноўлена 06.11.2017 20:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця