Пошук

07.02.2018 12:20   Catholic.by
фота кс. Дзяніса Бразінскага

Пасля першага дня спаборніцтваў на Чэмпіянаце Еўропы сярод каталіцкіх святароў па міні-футболе ў італьянскай Брэшыі беларусы будуць змагацца за 9-е месца.

У трох матчах, згуляных 6 лютага, беларусы саступілі палякам 0:6, а таксама згулялі ўнічыю з чэхамі 0:0 і аўстрыйцамі 1:1.

У гульні  супраць славенцаў святары з Беларусі здабылі першую ў турніры вікторыю (1:0) і атрымалі права змагацца за 9-е месца.

У гэтым матчы беларусам будуць супрацьстаяць гаспадары чэмпіянату — зборная святароў з Італіі. Гульня пройдзе ў 14.05 па італьянскім часе.

15-е месца паміж сабой разыграюць каманды Украіны і Чарнагорыі. За 13-е месца пазмагаюцца чэхі і казахі. А 11-е месца разыграюць зборныя святароў з Албаніі і Славеніі.

Абноўлена 07.02.2018 13:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця