Пошук

06.02.2018 13:19   Ілья Лапато / Catholic.by

Фота са старонкі спаборніцтваў у Фэйсбуку
Фота са старонкі спаборніцтваў у Фэйсбуку

6 лютага ў італьянскім горадзе Брэшыя распачаўся ХІІ Чэмпіянат Еўропы па міні-футболе сярод каталіцкіх святароў. У спартыўным спаборніцтве прымаюць удзел 250 святароў з 16 краін Еўропы.

Беларуская каманда, якую прадстаўляюць святары Гродзенскай дыяэцэзіі, прыбыла ў Брэшыю напярэдадні.

Распачаўся чэмпіянат супольнай святой Імшой, падчас якой быў арганізаваны сінхронны пераклад.

Фота са старонкі спаборніцтваў у Фэйсбуку
Фота са старонкі спаборніцтваў у Фэйсбуку

У групах С і Е спаборніцтвы адкрые матч беларускіх святароў з палякамі, пяцікратнымі чэмпіёнамі гэтых спаборніцтваў. У гэты ж дзень беларусы згуляюць з камандамі Аўстрыі і Чэхіі.

Выступленні беларусаў на чэмпіянатах Еўропы:

  • 2011 год, Польшча — 13-е месца
  • 2012 год, Венгрыя — 8-е месца
  • 2013 год, Славенія — 9-е месца
  • 2014 год, Беларусь — 4-е месца
  • 2015 год, Аўстрыя — 10-е месца
  • 2016 год, Славакія — 6 месца
  • 2017 год, Харватыя — 15 месца

Завершыцца чэмпіянат 8 лютага. Дагэтуль лепшым вынікам беларускіх святароў было 4-е месца ў 2014 годзе, калі чэмпіянат праходзіў у беларускай Лідзе.

Абноўлена 09.02.2018 15:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.