Пошук

12.01.2018 23:54   Паводле: opoka-news, Religare / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by

Расія і Злучаныя Штаты Амерыкі яднаюцца ў малітве за абарону жыцця.

11 студзеня, калі ў Праваслаўнай Царкве адзначаўся ўспамін святых бэтлеемскіх Немаўлятаў, мучанікаў, у Маскве і Санкт-Пецярбургу прайшлі малітвы аб спыненні абортаў, а ў цэнтры Екацерынбурга адбыўся пакаянны малебен за дзяцей, забітых ва ўлонні маці.

«Цяпер, калі тэма забароны абортаў гучыць у Расіі на самым высокім узроўні, ад нашых з вамі малітваў аб спыненні забойства дзяцей залежыць асабліва шмат», — напісалі ў сваім звароце расійскія пралайферы.

Таксама ў Злучаных Штатах у бліжэйшыя дні вуліцы гарадоў запоўняцца сотнямі тысяч людзей, якія выступаюць у абарону жыцця ад зачацця да натуральнай смерці.

Так, у Вашынгтоне, як і штогод 19 студзеня, стартуе Марш дзеля жыцця, які завершыцца малітваю ў нацыянальным санктуарыі Беззаганнага Зачацця. Біскупы дзвюх суседніх дыяцэзій — Вашынгтона і Арлінгтона — абвесцілі аб магчымасці атрымаць поўны адпуст пад звычайнымі ўмовамі за ўдзел у акцыях у абарону жыцця. Маршы таксама пройдуць у Чыкага, Лос-Анджэлесе і Сан-Францыска.

Яны прымеркаваныя да дня 22 студзеня, калі ў 1973 г. Вышэйшы суд ЗША прыняў пастанову аб легалізацыі абортаў у краіне, якую вернікі лічаць ганебнай.

З гэтай нагоды Лос-Анджэлес наведае Джон Брухальскі, доктар, які на працягу многіх гадоў рабіў аборты, але пасля навяртання стаў кіраўніком клінікі про-лайф. У Чыкага плануецца прысутнасць каталіцкіх і праваслаўных біскупаў, якія з’яднаюцца ў супольнай малітве за абарону жыцця.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця