Пошук

Абраз Маці Божай Чанстахоўскай

4 студзеня ў свет выйшаў статыстычны даведнік Annuarium Statisticum Ecclesiae in Polonia, які прадставіў даныя па Каталіцкім Касцёле Польшчы за 2016 год.

Даныя былі падрыхтаваны Інстытутам статыстыкі Каталіцкага Касцёла, які з’яўляецца першым цэнтрам даследванняў у сферы рэлігійнасці і душпастырства ў Польшчы.

Большасць католікаў Польшчы наведвае святую Імшу зранку

У 2016 г. у нядзельнай святой Імшы ў Польшчы ўдзельнічала каля 36,7 працэнта вернікаў, а да Камуніі прыступалі каля 16 працэнтаў. У параўнанні з 2015 г. колькасць католікаў, якія ходзяць у касцёл па нядзелях, паменшылася на 3,1 працэнта, а колькасць тых, хто прымае Камунію, — на адзін працэнт.

У 2016 г. у касцёлах на тэрыторыі Польшчы прайшло 48 тысяч святых Імшаў. Пераважная колькасць вернікаў прымала ўдзел у Эўхарыстыі раніцай: паміж 8.00 і 11.00.

Тарноўская дыяцэзія — самая «веруючая» ў Польшчы

Паводле Інстытута статыстыкі Каталіцкага Касцёла, у семінарыях Польшчы ў 2016 г. навучаліся 2,3 тысяч чалавек. У польскіх касцёлах нясуць служэнне 25 тысяч святароў.

Больш за ўсё святароў у Тарноўскай (1559), Кракаўскай (1182) і Катавіцкай (1071) дыяцэзіях. Што тычыцца манаскіх супольнасцяў, то ў Польшчы было зарэгістравана 18 тысяч законніц і 11,9 тысяч законнікаў.

Тарноўская дыяцэзія ў лідарах не толькі па колькасці каталіцкіх святароў. У гэтай дыяцэзіі адзначаецца найбольшая колькасць вернікаў, якія ўдзельнічаюць у святой Імшы і прыступаюць да Камуніі.

На тэрыторыі Польшчы дзейнічае каля 10 тысяч парафій. Сакрамэнт хросту ў 2016 г. прынялі каля 374,3 тысяч чалавек, што на 5 тысяч больш, чым годам раней. У сваю чаргу сакрамэнт сужэнства атрымалі 138,3 тысяч чалавек, што на 2 тысячы больш, чым у 2015 г.

Галоўны алтар базылікі на Яснай Гуры

Інстытут статыстыкі Каталіцкага Касцёла быў заснаваны ў Польшчы ў 1972 г. па ініцыятыве Таварыства Каталіцкага Апостальства, больш вядомага як Ордэн Палатынаў, і супрацоўнічае з Канферэнцыяй Біскупаў у Польшчы і Галоўным статыстычным упраўленнем краіны.

Абноўлена 05.01.2018 13:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа