Пошук

28.12.2017 13:04   deon.pl

Найменшай базылікай свету стала невялікая каплічка на тэрыторыі санктуарыя Маці Божай Міласэрнасці на Узгорку Міласэрнасці ў штаце Мінас Жэрайс.

Каплічка, пабудаваная ў XVIII стагоддзі, 15 снежня атрымала назву «Капліца Апякункі Мінас Жэрайс — базыліка Маці Божай Міласэрнасці».

У гэты ж дзень тытул найменшай базылікі атрымала іншая святыня, якая знаходзіцца ў комплексе санктуарыя, — касцёл для пілігрымаў, збудаваны ў 70-я гады ХХ стагоддзя.

Яго поўная назва гучыць зараз так: «Штатная базыліка Маці Божай Міласэрнасці Апякункі Мінас Жэрайс». Узгорак уяўляе сабой сэрца Мінас, паколькі аб’ядноўвае ў сабе каталіцкую веру, багацце прыроды, зямлю, багатую золатам, і комплекс санктуарыя», — падкрэслівае арцыбіскуп Вальмар дэ Азэведа, Мітрапаліт Бэла Харызонтэ.

Іерарх удзячны Пантыфіку за ўсталяванне ў гэтым месцы Бразіліі самых малых базылік свету, таму што гэтае рашэнне азначае прызнанне надзвычайнасці гэтага месца, у якім сустракаюцца «два з паловай стагоддзя гісторыі і духоўная сіла народа».

Абноўлена 28.12.2017 14:23
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа