Пошук

27.12.2017 14:29   «Интерфакс»

У галерэі «Арт-Банк» у Пецярбургу 27 снежня адкрыецца выстаўка «Марк Шагал. La Bible». Пра гэта паведамляе прэс-служба гарадскога камітэта па культуры.

У складзе экспазіцыі — больш за 60 твораў, якія ілюструюць падзеі Старога Запавету. Работы суправаджаюцца біблейскімі тэкстамі, якія апісваюць кожны канкрэтны сюжэт, што дазволіць наведвальнікам выстаўкі даведацца шмат новага пра творчасць мастака і яго ўспрыманне Святога Пісання.

«Важнае месца ў творчасці Шагала займаюць яго ілюстрацыі да Бібліі, якія майстар пачаў ствараць у 1930-я гады, а скончыў ужо пасля Другой сусветнай вайны. Шырокая серыя, якая ўбачыла свет пасля доўгіх гадоў крапатлівай працы, прадэманстравала сапраўды ўнікальнае бачанне мастаком Бібліі», — гаворыцца ў паведамленні.

Спецыяльна для стварэння дадзенай серыі мастак авалодаў тэхнікай літаграфіі. 12 работ з серыі «Вокны Іерусаліма», таксама ўключаных у экспазіцыю, з’яўляюцца эскізамі вітражоў для сінагогі пры шпіталі ў Іерусаліме.

Абноўлена 27.12.2017 14:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа